?

Log in

Previous 10

Feb. 5th, 2014

Кухлей

(no subject)

сёння зноў цэлы дзень замярзалі ў хаце. аварыя на цеплатрасе. ужо каторы раз за гэтую зіму батарэі ў цэлым мікрараёне горада халодныя. памятаю, раней глядзелі навіны, як на далёкім усходзе Расеі падчас зімы замярзалі дамы з-за аварый на цеплатрасах. зараз гэта ўжо не рэдкасць у нас. але ж людзі пакуль маўчаць...
у мінулым годзе дзяржкантроль праверыў дзейнасць мясцовых камунальшчыкаў. і выявіў цікавыя факты: напрыклад, не праведзеныя ў запланаваным аб'ёме працы па замене зношаных участкаў цеплавой сеткі на ПІ-трубы. Тым самым бюджэтныя сродкі, выдзеленыя на набыццё гэтых труб, былі выкарыстаныя нерацыянальна. У той жа час Мастоўскае РУП ЖКГ адчыталася, у тым ліку і ў органы дзяржстатыстыкі, аб выкананні названых заданняў у поўным аб'ёме.
мясцовыя чыноўнікі ўжо ўвогуле страх згубілі перад гневам свайго боса?
Tags:

Jan. 20th, 2014

Кухлей

Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы ў Мастоўскі райсавет.

Сёння тэрытарыяльная камісія зарэгістравала маю ініцыятыўную групу па Цэнтральнай выбарчай акрузе №7 па выбарах у Мастоўскі райсавет. 

Dec. 11th, 2013

Кухлей

Зіма і выбары

У Мастах сёння у шматпавярховіках адключылі ацяпленне. Ужо зранку батарэі былі халодныя і да гэтага часу застаюцца... На вуліцах ляжыць снег... Запытаў у дыспетчаркі, што здарылася? Адказала, што парыў. За гэты ацяпляльны сезон ужо другі раз. А так кожны год па некалькі разоў аварыі, з-за якой адсутнічае ацяпленне ў дамах. Час мяняць такія ўлады - не спраўляюцца з забеспячэннем базавых патрэбаў мясцовага насельніцтва. Ды і мясцовыя выбары якраз хутка.
Але ж на жаль, у нашай краіне ўлады праз выбары не змяняюцца. Так і будзем мёрзнуць усё жыццё?!

Nov. 19th, 2013

Кухлей

Новае выданне на Гарадзеншчыне - "Голас памежжа"

У прымежных рэгіёнах Гарадзеншчыны з'явілася новае выданне - "Голас памежжа". У першым нумары шмат матэрыялаў прысвечана Малому памежнаму руху паміж Беларуссю з аднаго боку і Польшчай і Літвой з іншага.
http://www.svaboda.org/content/article/25169618.html

Пад зваротам да беларускіх уладаў за ўвядзенне ў дзеянне Малога памежнага руху можна падпісацца тут - http://change.org/bezvizyvpolshu

Oct. 26th, 2012

Кухлей

знікненне

У хуткім часе мясцовым чыноўнікам не застанецца кім кіраваць у Мастоўскім раёне. Ён паступова знікае: нараджаць тут не хочуць, жыць таксама. Амаль кожны маладзён плануе пасля сканчэння школы з'ехаць адсюль або ў буйны горад, або ў Менск, ці за мяжу. З старэйшых шмат хто з'язджае за мяжу на заробкі і ўжо ніколі не вяртаецца...

На 1 верасня 2012 года у Мастоўскім раёне пражывае 30,7 тыс.,а ў 1995 годзе жыло 43,9 тыс.

Яшчэ ў 2007 годзе, калі быў дэпутатам Мастоўскага райсавета, напісаў нататку наконт дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Так і адбываецца... На жаль...
"Калі тэмпы натуральнага і механічнага змяншэння насельніцтва захаваюцца, праз 8 гадоў у Мастоўскім раёне будзе пражываць менш за 28,5 тыс. чалавек, натуральныя страты ў параўнанні з станам на 01.12.2007 г. могуць скласці каля 5,6 тыс. жыхароў".

Aug. 23rd, 2012

Кухлей

Выбары па традыцыйным сцэнары | Анализ

http://nmnby.eu/news/analytics/4922.html

Jul. 25th, 2012

Кухлей

Парламенцкая кампанія і апазіцыя: у чаканні прэзідэнцкіх выбараў | Анализ

http://nmnby.eu/news/analytics/4894.html

May. 16th, 2012

Кухлей

(no subject)

Паспрабаваў сябе ў ролі Адама:-) у дзіцячым садку, куды ходзіць дачка, на дзень сям'і арганізавалі бацькоўскі клюб. У пастаноўцы что Адаме і Еве паўдзельнічаў і я:-)

Apr. 30th, 2012

Кухлей

Дэпутаты

Сёньня выслухаў шмат 'добрых' словаў наконт кепскага асфальтнага пакрыцьця ў адным з двароў у Мастах. Пакуль разабраліся, што я ўжо як два гады не дэпутат,ты і акруга не мая. Людзі нават ня ведаюць,каго абіраюць(( а потым незадаволена пытаюць, чаму так кепска жывём...

Apr. 21st, 2012

Кухлей

Навальніца

У Мастах учора ўвечары была першая навальніца. Вымак ушчэнт. Але мо гэта ўжо сапраўды вясна?

Previous 10